На прэзентацыі ў Сан-Францыска кампанія Samsung прэзентавала новыя мадэлі смартфонаў серыі Galaxy S — S10, S10e, S10 Plus і S10 5G. Мабільнікі пачнуць прадавацца ў Беларусі 8 сакавіка.
Базавая мадэль S10 атрымала экран дыяганаллю 6,1 дзюйма, у які ўбудаваны ультрагукавы сканер адбітка пальца. Смартфон абсталяваны чатырма камерамі, адна з якіх убудаваная ў экран. Ён будзе каштаваць 2359 рублёў.
У S10 Plus дыяганаль складае 6,4 дзюйма; тэлефон абсталяваны пяццю камерамі. Яго цана складзе 2599 рублёў.
Нарэшце, самая бюджэтная мадэль S10e мае тры камеры і дыяганаль 5,8 дзюйма. Акрамя таго, у адрозненне ад іншых новых мадэляў, у S10e няма выгнутых краёў, а сканер адбітка пальца размяшчаецца на кнопцы ўключэння. Такі смартфон можна будзе набыць за 1949 рублёў.
Прадавацца навінкі будуць у фірмовых крамах Samsung (ГЦ Galleria і Dana Mall) і салонах партнёраў.