Будаўнікі метро расказалі пра тое, як будзе ўзводзіцца кавалак трэцяй лініі — ад «Фрунзенскай» да «Лагойскай».

Адна з ідэй — пабудаваць гіганцкую стаянку на 5000 аўтамабіляў, на якой змогуць пакідаць машыны тыя, хто прыязджае ў Мінск з віцебскай трасы.

«Каб абмежаваць патокі аўтатранспарту, які накіроўваецца з поўначы сталіцы ў цэнтр, у раёне перасячэння Лагойскага тракта і МКАД, бліжэй да гандлёвага цэнтра, прадугледжана будаўніцтва паркоўкі на 5 000 месцаў. Ужо рыхтуецца адпаведны праект. Адлегласць ад яе да «Лагойскай» — 700—800 м. У гарадскіх уладаў пры гэтым застаецца задача зацікавіць людзей, каб ім было выгадна пакідаць машыны на паркоўцы, а ў цэнтр ехаць на метро», — расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» намеснік галоўнага інжынера «Мінскметрапраект» Валерый Чаканаў.

Для параўнання, усе стаянкі каля аэрапорта «Мінск-2» разам змяшчаюць каля 4500 аўто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0