У Беларусі захворванне інфекцыямі, якія перадаюцца пераважна палавым шляхам (ІППШ), у 2018 годзе знізілася ў параўнанні з 2017-м на 4,6% і склала 208,3 выпадкі на 100 тыс. насельніцтва, паведамляе Мінздароўя.

У абсалютных лічбах зарэгістравана 19 784 новых выпадкаў ІППШ. Захворванне знізілася ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Гомельскай вобласці і Мінска. Найбольш істотным зніжэнне было ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. Больш за ўсё пацыентаў (4 278) у сталіцы.

Асабліва істотна зніжэнне па пранцах. Пры гэтым захворванне часцей рэгіструецца ў больш сталым узросце. Упершыню ў постсавецкі перыяд на тэрыторыі Беларусі не зарэгістравана выпадкаў пранцаў сярод дзяцей і непаўналетніх ад 0 да 17 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру