Фота Волі Афіцэравай. 

Уладзімір Макей цяпер чытае «мінскую трылогію» беларуска-польскага аўтара Сяргея Пясецкага.

Пра гэта міністр замежных спраў распавёў у каментары Еўрарадыё 21 лютага на мерапрыемстве ў Нацыянальнай бібліятэцы, прымеркаваным да Дня роднай мовы. 

Трылогію Пясецкага, прысвечаную Беларусі ў перыяд рэвалюцыі, складаюць тры раманы — «Яблычак», «Гляну я ў аконца…», «Ніхто дабром не дасць збаўлення…». 

Дарэчы, перад раманамі Пясецкага Макей закончыў чытаць кнігу Андрэя Горвата «Прэм'ера» — гэта другая кніга папулярнага аўтара. «Чамусьцi пачаў з другой кнiгi, але пасля абавязкова прачытаю «Радзіва «Прудок», — дадаў міністр. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру