Пра гэта журналістам паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, піша Радыё Свабода.
Уладзімір Макей сказаў, што прапанова аб правядзенні саміта «Усходняга партнёрства» ў 2019-м годзе ў Мінску «абмяркоўвалася з нашымі еўрапейскімі партнёрамі»:
«Мы хочам паказаць, што Усходняе партнёрства не скіраванае супраць нейкіх трэціх краін, якія не ўваходзяць у гэтую ініцыятыву, а што яно з'яўляецца прагматычным, арыентаваным на патрэбы людзей праектам. Мы хочам паказаць, што ў рамках гэтага партнёрства трэба праводзіць ідэі, скіраваныя на збліжэнне ў нашым рэгіёне.
Таму беларускі бок прапанаваў абмеркаваць магчымасць правядзення мерапрыемства высокага ўзроўню ў адной з шасці краін, якія ўваходзяць у праграму Усходняга партнёрства, у прыватнасьці ў Беларусі».
Уладзімір Макей паведаміў, што цяпер гэтая прапанова абмяркоўваецца, і выказаў афіцыйную беларускую пазіцыю:
«Мы лічым любыя праекты ў рамках «Усходняга партнёрства» павінны быць накіраваныя не да далейшага нагнятання канфрантацыі і паглыбленьня расколу ў нашым рэгіёне, а на збліжэньне паміж рознымі канфліктуючымі краінамі».