Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы сёння на мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і 25-годдзя Канстытуцыі Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы, адзначыў каласальную значнасць беларускай мовы, перадае БелТА.

«Для мяне вялікі гонар і задавальненне святкаваць разам з вамі Міжнародны дзень роднай мовы, які ў гэтым годзе мы прысвяцілі 25-годдзю Канстытуцыі Беларусі, — адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства. — Канстытуцыя Беларусі ўключыла ў сябе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху краіны і абапіраецца на неад'емнае права беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць. Яна гарантуе кожнаму грамадзяніну краіны свабоду і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця, гарманічнага развіцця асобы і іх рэалізацыю».

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што артыкул 17 Канстытуцыі Беларусі замацоўвае беларускую мову ў якасці дзяржаўнай разам з рускай.

«Наша мова шчыра характарызуе нас як сталую нацыю са сваім светапоглядам і менталітэтам, адлюстроўвае досвед, каштоўнасці, традыцыі беларускага народа. Яна з'яўляецца важнай прыметай этнічнай самасвядомасці беларусаў і істотным падмуркам дзяржаўнасці», — падкрэсліў міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру