Пажар здарыўся сёння ноччу ў вёсцы Дзядзічы Любанскага сельсавета. Ратавальнікам паведамілі каля 1.30.
Тэлефанавала гаспадыня, якая расказала, што ў яе доме гарыць дах.
Ратавальнікі патушылі полымя на гарышчы дома. Урон мінімальны, ніхто не пацярпеў.
Папярэдняя прычына — няправільнае выкарыстанне печкі. Верагодна, была трэшчына ў коміне.
Пажарнага апавяшчальніка ў доме не было. Па словах гаспадароў, ноччу іх пабудзіў сабака, які пачаў моцна брахаць.