Савецкія жаўнеры былі выключаныя зь ліку ганаровых грамадзян гораду Кельце (Kielce) у цэнтральнай Польшчы, паведамляе Польскае радыё.

Дэпутаты гарадзкой рады прынялі рэзалюцыю па гэтай справе аднагалосна. З прапановай выкрасьліць са сьпісу ганаровых жыхароў гораду прозьвішчы 29 савецкіх афіцэраў выступіла фракцыя кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» і арганізацыя «Праект Сьвентакшыскае». Раней да гэтага гарадзкія ўлады заклікалі таксама прадстаўнікі асацыяцыі «Кельцкія патрыёты». Дэпутаты гарадзкой рады падкрэсьлілі, што ў цяперашні час няма ніякай інфармацыі пра тое, што згаданыя савецкія жаўнеры па нейкіх асаблівых прычынах сталі заслугоўваць гэты гонар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру