sk.gov.by

sk.gov.by

Пракуратура Вілейскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па факце забойства 28-гадовага мужчыны. У здзяйсненні злачынства абвінавачваецца яго 55-гадовы дзядзька.

Здарэнне адбылося 11 лістапада ў вагончыку каля аднаго з дамоў вёскі Карпавічы.

Пракурор Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў» распавёў kraj.by:

Мужчыны выпівалі. Пляменнік на прайгравальніку DVD уключыў фільм, які не спадабаўся сваяку. Узнікла сварка, і дзядзька ўзяўся за нож. Ён нанёс пацярпеламу не менш за чатыры удары ў грудзі. Смерць была хуткай. Устаноўлена, што канфлікты паміж дзядзькам і пляменнікам адбываліся і раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0