president.gov.by

president.gov.by

Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Вайсковай акадэміі распавёў пра сваё вайсковае званне, піша БелТА

У цяперашні час кіраўнік беларускай дзяржавы мае званне падпалкоўніка. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ў свой час было прынята рашэнне, што генеральскія званні, а таксама званне палкоўніка прысвойваецца толькі ўказам прэзідэнта. «Я ж не магу сабе прысвоіць палкоўніка», — адзначыў ён.

Аналагічнае стаўленне ў беларускага кіраўніка і да дзяржаўных узнагарод. Ён прызнаўся, што ў яго ёсць толькі царкоўныя і замежныя ўзнагароды. «У нас дзяржаўнымі ўзнагародамі узнагароджвае прэзідэнт. Я не магу сам сябе ўзнагародзіць. Нават калі б і разумеў, што я нешта заслугоўваю. Ну, у мяне няма гэтай праблемы (гаворка пра факт адсутнасці айчынных узнагарод). І я вельмі цешуся, калі падпісваю ўказ аб узнагароджанні кагосьці», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка толькі згадаў, што ў яго «яшчэ з тых часоў» ёсць ўзнагарода за ахову дзяржаўнай мяжы, калі ён праходзіў службу ў пагранічных войсках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0