Выбарчае заканадаўства ў Беларусі мяняць пакуль што не плануецца. Пра гэта паведаміла Лідзія Ярмошына на інтэрнэт-відэабрыфінгу на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра.
Ярмошына распавяла, што ЦВК разам з групай экспертаў прааналізаваў прапановы наконт выбарчага заканадаўства Беларусі, якія АБСЕ ўнесла па выніках апошніх выбараў. Прапаноўвалася разгледзець гэтыя навацыі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.
Але паколькі ў грамадстве нібыта існуе меркаванне, што давядзецца мяняць Канстытуцыю, выбарчае заканадаўства пакуль што вырашылі не мяняць, адзначыла Ярмошына.
«Гэтае пытанне адкладзена»,
— сказала яна.