Расія рыхтавалася дапамагчы італьянскаму віцэ-прэм'еру Матэа Сальвіні дасягнуць поспеху на выбарах у Еўрапарламент у маі падпольным фінансаваннем у памеры 3 мільёны еўра для яго партыі «Ліга Поўначы». Пра гэта гаворыцца ў расследаванні L'Espresso.

Грошы павінны былі паступаць праз пагадненне аб пастаўках дызельнага паліва, складзенае паміж расійскай дзяржаўнай кампаніяй і памочнікам Сальвіні Джанлукам Саваіні ў Маскве ў кастрычніку мінулага года.

Саваіні здзейсніў дзясяткі паездак у Маскву, Крым і на Данбас і з самага пачатку ўзначальваў перамовы па расійскім фінансаванні Сальвіні, гаворыцца ў матэрыяле.

Журналісты сачылі за сустрэчай Саваіні з расейцамі ў Маскве, якую ў Сальвіні не афішавалі. Гаворка ішла пра пастаўкі 250 тысяч тон расійскага паліва італьянскай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0