Улады Казахстана змянілі дызайн манет і банкнот нацыянальнай валюты тэнге, прыбраўшы надпісы на рускай мове. Адпаведны ўказ прэзідэнта Нурсултана Назарбаева апублікаваны на сайце інфармацыйна-прававой сістэмы «Адылет».

Банкнота наміналам 1 тысяча тэнге за 2014 год з надпісам на рускай мове.

Банкнота наміналам 1 тысяча тэнге за 2014 год з надпісам на рускай мове.

«Тэкст надпісаў, якія выкарыстоўваюцца ў дызайне банкнот і манет, афармляецца на дзяржаўнай мове. У дызайне інвестыцыйных і калекцыйных манет дапускаецца выкарыстанне надпісаў на замежных мовах», — сказана ва ўказе.

Старыя правілы дапускалі выкарыстанне рускай нароўні з казахскай пры афармленні купюр і манет.

Руская мае статус афіцыйнай, але не дзяржаўнай мовы ў Казахстане і, у адпаведнасці з канстытуцыяй, можа выкарыстоўвацца ў дзяржаўных арганізацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0