13 лютага памежнікі ў Новай Гуце выявілі дваіх грамадзян Нігерыі. Высветлілася, што ў іх няма нават беларускіх віз.

Замежнікі прыехалі ў Беларусь з Расіі, каб далей перабрацца ва Украіну ў пошуках лепшых умоў для жыцця.

Нігерыйцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл знаходжання. Іх дэпартавалі з краіны з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?