Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны.

«Гэта свята ўвасабляе сабой ратную доблесць нашага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. За гады незалежнасці ў краіне была створана сучасная, аснашчаная найноўшымі ўзорамі ўзбраенняў і тэхнікі армія, здольная эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і даць дастойны адпор любому агрэсару», — гаворыцца ў віншаванні.

«Перакананы, што ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна гарантуе яе бяспеку ва ўмовах новых глабальных выклікаў і пагроз, а мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і ў далейшым, бо абарона Айчыны ў нас мае ўсенародны характар», — мяркуе Лукашэнка і зазначае, што ў год 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гэта святочная дата набывае асаблівую значнасць. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру