Спортнавіны

Спортнавіны

Былая беларуская біятланістка, шматразовая медалістка чэмпіянатаў свету і Еўропы Вольга Назарава, якая перайшла са зборнай Расіі ў каманду Беларусі ў 2000 годзе, распавяла пра сваё стаўленне да беларускай мовы. Ураджэнка Омска вывучае яе разам са сваімі дзецьмі-школьнікамі, адзначае Прэсбол.

«З цікавасцю выявіла, што літаральна напярэдадні адбыўся «Дзень роднай мовы». Гэта вельмі прыемна, і я з вялікай павагай стаўлюся да людзей, якія гавораць на сваёй роднай мове. Гэта вельмі важна, каб не забыцца традыцыі, звычаі і карані свайго народа.

Беларуская мова вельмі прыгожая. У апошні час разам са сваімі дзецьмі, якія вучацца ў школе, я таксама пачала патроху вывучаць беларускую мову, і ганаруся, што ўжо магу ўсё разумець. Размаўляць, праўда, пакуль атрымліваецца трохі горш, але нядаўна мяне запрашалі на інтэрв'ю на радыё, і я ганарылася, што ніколькі не разгубілася з-за таго, што вядучы размаўляў па-беларуску. Па-мойму, гэта вельмі важна для падтрымання культуры нашай краіны», — цытуе Назараву sb.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0