З сённяшняга дня рух усіх відаў транспарту па вуліцы Янкі Купалы на ўчастку ад вуліцы Максіма Багдановіча да Куйбышава закрываецца на час будаўнічых работ. Таксама абмяжоўваецца рух па вуліцы Багдановіча — будзе арганізавана толькі па адной паласе ў кожным напрамку.

Часовы аўтобусны маршрут №929 «ДС Каліноўскага — Камароўскі рынак» арганізаваны ў Мінску на час закрыцця для руху ўчастка вул. Я. Купалы.

Траса аўтобуса супадае з трасай тралейбуса №29 са змяненнем на ўчастку ад вул. Сурганава (яна працягваецца па Куйбышава, прасп. Машэрава, вул. Багдановіча, Харужай, Куйбышава ў прамым напрамку, у адваротным — па Куйбышава, Сурганава і далей па тралейбуснаму маршруце).

Уносяцца змены ў працу наступных маршрутаў: аўтобусы №24 з боку вуліцы Л. Бяды паедуць па Куйбышава, Харужай, Багдановіча, з боку вуліцы Няміга — па М. Багдановіча, прасп. Машэрава, Куйбышава з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку ў абодвух напрамках.

Маршрут аўтобуса №57 ад ДС Усходняя часова арганізуецца па вуліцах Пуліхава, Першамайскай, Янкі Купалы, прасп. Незалежнасці (з разваротам на пл. Перамогі пры руху ў напрамку Сямашка), вуліцах Гарадскі Вал, Няміга і далей па маршруце ў абодвух напрамках з усімі прамежкавымі прыпынкамі акрамя «пл. Перамогі», «прасп. Незалежнасці».

Рух тралейбусаў №29 арганізуецца ад вуліцы Кузьмы Чорнага да ДС Лермантава па вул. Сурганава, пл. Бангалор, вул. Багдановіча, Няміга, прасп. Дзяржынскага, вуліцах Шчорса, Люксембург, Лермантава ў прамым напрамку, у зваротным - па вуліцах Лібкнехта, Хмялеўскага, Люксембург, Шчорса, прасп. Дзяржынскага, вуліцах Няміга, Багдановіча, Сурганава і далей па маршруце. Часовы маршрут перайменаваны ў №29А «ДС Каліноўскага — ДС Лермантава»

Тралейбусы №40 паедуць з боку вул. Няміга да ДС Карастаянавай па вул. Багдановіча, пл. Бангалор, вул. Сурганава, Карастаянавай у абодвух напрамках.

Тралейбусны маршрут №12 адмяняецца.

Акрамя таго, часова выключаецца з транспартнага абслугоўвання прыпыначны пункт «Камуністычная» па вуліцы Куйбышава. Найбліжэйшыя альтэрнатывы — «Камуністычная» і «Оперны тэатр» па вуліцы Багдановіча.

Схемы руху тут

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру