president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка лічыць галоўным дасягненнем стварэнне суверэннай і незалежнай краіны. Пра гэта ён заявіў у пятніцу на сустрэчы з асабовым складам Вайсковай акадэміі, адзначае БелТА
У тым ліку каментуючы здагадкі з нагоды пагрозы суверэнітэту Беларусі, кіраўнік дзяржавы задаў рытарычнае пытанне, кім трэба быць, каб, стварыўшы і ўзначаліўшы незалежную дзяржаву, потым дапусціць такое развіццё падзей.
«Вы што, пахавалі б яе ўласнымі рукамі, уключыўшы ў склад нейкай краіны, ці то Польшчы, ці то Расіі. Я на гэта ніколі не пайду», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
«У мяне ёсць выразныя межы, за якія я не магу пераступіць. І самае галоўнае — аберагаць (перш за ўсё вашым розумам, талентамі, рукамі) суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Таму вы нават не слухайце і не чытайце, калі ідзе гаворка пра страту суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.





