Амерыканскі лідар Дональд Трамп стаў найгоршым акцёрам паводле версіі антыпрэмій «Залатая маліна».
Журы конкурсу прысудзіла Трампу ўзнагароду як «найгоршага акцёру» за ўдзел у дакументальных фільмах «Смерць нацыі» і «Фарэнгейт 9/11», у якіх ён сыграў сам сябе.
Акрамя таго, прэзідэнт ЗША таксама атрымаў узнагароду ў намінацыі «найгоршы акцёрскі дуэт».
«Залатая маліна» — штогадовая жартоўная прэмія, якая з'яўляецца пародыяй на прэмію «Оскар». Узнагарода ўручаецца ў 11 намінацыях.





