Бацька забітага стаўбцоўскага 11-класніка Сашы Раманава расказаў, як да яго прыходзіў бацька нападніка — 10-класніка Вадзіма М.

Саша Раманаў быў актывістам ТБМ.

«Бацька гэтага Вадзіма прыходзіў да нас. Гэта было ў дзень перад пахаваннем, труна з Сашам стаяла ў нас тут… І брат мне кажа: вось, прыйшоў той, ты выйдзеш ці мне яго выгнаць? Я кажу, не выганяй, я выйду.

Я выйшаў на вуліцу. Той пачаў на калені падаць, казаць, маўляў, выбачайце, прабачце, мы самі не можам зразумець… Я сказаў: «Не трэба выбачацца, але і выбачыць я ніколі не змагу, ані вам, ані вашаму сыну».

Кажу, кепска вы сына выхоўвалі. Той адказвае, што не, нармальна выхоўваў. Я кажу: ну, значыць, штосьці дзесьці ўпусцілі. Не гаварылі, можа з сынам… Я ўяўляю сем’і, дзе бацькі цяжка працуюць, дзе занятыя людзі выжываннем… 

Ён казаў там яшчэ ўсякае… Маўляў, лепш бы сына забілі пры затрыманні… Я кажу: ідзіце з Богам. Хай вашага сына суд судзіць.

Я ведаю, што таго забойцу не могуць расстраляць, бо ён непаўналетні.

Але я і не хацеў бы яго смерці. Я супраць такога. Ды і Саша катэгарычна быў супраць смяротнага пакарання, казаў, што не можа чалавек у чалавека забіраць жыццё.

Бацькі расказалі пра затрыманага ў Стоўбцах сына і паказалі ягоны пакой ФОТЫ

Чаму ён? Бацька хлопца, якога забілі ў Стоўбцах, падрабязна расказаў пра сына і дзень яго смерці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру