У Мінску каля трох тысяч мужчын з голым торсам узялі ўдзел у мужчынскім забегу з нагоды 23 лютага. Арганізатары назвалі гэта «Забегам сапраўдных мужчын». Паводле правілаў, бегчы маглі толькі мужчыны, жанчыны працавалі валанцёрамі, піша Радыё Свабода.





