Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын раніцай 23 лютага выправіўся ў В'етнам на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на браняваным цягніку. Пра гэта расійскаму агенцтву ТАСС паведаміла дыпламатычная крыніца. Афіцыйна дэталі паездкі Кіма на саміт не разгалошваюцца.

Кім праедзе ўвесь Кітай з поўначы на поўдзень. Гэта больш за 4500 кіламетраў. Для параўнання — ад Брэста да Мінска 340 км.

Саміт пройдзе 27—28 лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру