МУС па Бураціі (Расія) пачала службовую праверку пасля публікацыі відэа з эратычным танцам на карпаратыве з нагоды 23 лютага ў аддзеле паліцыі ў Улан-Удэ. Пра выпадак напісаў «Маскоўскі камсамолец».

Ролік быў зняты ў аддзеле паліцыі № 2 раніцай у пятніцу. На свяце прысутнічаў «увесь асабісты склад». Відэа увечары 22 лютага выклаў паблік «Амбудсмен паліцыі».

Сцвярджаецца, што танцорка ў паліцыі не працуе. Аднак, як высветлілася пазней, супрацоўніца, што запрасіла танцоўшчыцу на свята, звольненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0