Кардынал Рэйнхард Маркс з Германіі на саміце духавенства заявіў, што каталіцкі касцёл знішчаў дакументы з інфармацыяй пра сэксуальны гвалт над дзецьмі, паведамляе Catholic Rеporter.

«Дакументы, у якіх маглі быць задакументаваныя жудасныя дзеі, а таксама імёны вінаватых, былі знішчаны. Яны вяліся на працягу многіх гадоў, а царкоўныя служыцелі трымалі гэта ў сакрэце», — сказаў Маркс.

Ён дадаў, што не былі выкананыя працэдуры судовага следства, а злачынствы спрабавалі ўтаіць.

«Усё гэта супярэчыць паняццям таго, для чаго быў створаны касцёл», — падкрэсліў кардынал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0