Кіраўнік малдаўскай апазіцыйнай Партыі дзеяння і салідарнасці Мая Санду паведаміла, што жыхароў Прыднястроўя арганізавана прывозяць на выбарчыя ўчасткі і плацяць ім за падтрымку пэўнага кандыдата.

Прэзідэнт Малдовы сацыяліст Ігар Дадон заявіў, што выбаршчыкаў з Прыднястроўя падкупляе мясцовая кампанія «Шэрыф».

«У мяне ёсць інфармацыя, што «Шэрыф» дае ўказанні жыхарам Прыднястроўя галасаваць за Дэмакратычную партыю», — кажа Дадон.

Дэмакратычная партыя Малдовы на сваім сайце абвергла словы Дадона і заявіла, што подкупам выбаршчыкаў з Прыднястроўя займаецца Партыя сацыялістаў, якую раней узначальваў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0