У нядзелю, 24 лютага, больш за 100 вайскоўцаў Венесуэлы дэзерціравалі і збеглі ў Калумбію, паведамілі міграцыйныя ўлады Калумбіі, піша AFP.

Раней улады Калумбіі абвясцілі, што ў суботу, 23 лютага, сама меней 60 вайскоўцаў збеглі ад «дыктатуры Мадура». Яшчэ двое салдат папрасілі Бразілію даць ім прытулак.

Нікалас Мадура раней прыняў рашэнне пра часовае закрыццё трох мастоў на мяжы з Калумбіяй, каб не дапусціць прыбыцця гуманітарнага грузу ЗША ў краіну.

Гэта выклікала сутыкненні на мяжы, дзе венесуэльскія вайскоўцы ўжылі слёзатачывы газ і гумовыя кулі, каб не дапусціць у краіну грузавікі з гуманітарнай дапамогай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0