Рада ЕС працягнула на год зброевае эмбарга супраць Беларусі і дзеянне санкцый у дачыненні да чатырох чалавек.

«Рада вырашыла працягнуць абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі на адзін год, да 28 лютага 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што санкцыі ўключаюць зброевае эмбарга, а таксама замарозку актываў і забарону на ўезд для чатырох чалавек, якіх звязваюць са знікненнем Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага ў 1999-2000 гадах.

Зброевае эмбарга ЕС увёў у 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0