БелТА

БелТА

Тэма рэгіянальнага развіцця вельмі важная — тут адзначаецца нераўнамернасць развіцця, праблемы з занятасцю і заробкамі. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, адкрываючы ў сераду чарговае пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва, піша Tut.by.

«Па некаторых раёнах ўсё не вельмі добра. Зарплата менш за 600 рублёў — гэта няправільна», - падкрэсліў Турчын, адзначыўшы два кірункі — актывізаваць існуючы бізнэс на тэрыторыі гэтых раёнаў, актывізаваць і прыцягнуць туды бізнэс з буйных гарадоў.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў краіне ёсць раёны з узроўнем датацыйнасці 80%, прычым палова ад астатніх 20% — падаходны работнікаў бюджэтных арганізацый. «Гэта значыць эканамічная актыўнасць блізкая да нуля», — прызнаў першы віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0