Тактыка змены цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе застанецца ранейшай, заявіў сёння журналістам старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, піша БелТА.

У пачатку года цана на бензін і дызельнае паліва была зніжана. У канцы лютага кошт паліва на АЗС зноў павысіўся. «У фарміраванні рознічнай цаны на бензін большую долю займае кошт нафты. У параўнанні з пачаткам 2019 года ў лютым кошт нафты і на сусветным рынку, і для нашых НПЗ вырас. Таму па выніках маніторынгу сітуацыі адбываецца карэляцыя цэнаў на ўнутраным рынку», — растлумачыў Андрэй Рыбакоў.

Старшыня «Белнафтахіма» параўнаў цяперашнюю сітуацыю з цэнамі на бензін з лютым 2018 года. За год цана на нафту для НПЗ у даляравым эквіваленце павялічылася на 13% (даражэў больш чым два з паловай дзясяткі разоў), а цэны на нафтапрадукты ўзраслі на 9%. Прычым год таму цэны на паліва не пакрывалі затрат вытворцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна