У Калодзішчах знікла 57-гадовая жанчына, якая пакутуе на псіхічнае захворванне. Інфармацыю аб зніклай размясціў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Міліцыя і валанцёры шукаюць Куліцкую Зінаіду Валянцінаўну, якая сышла з дома раніцай 28 лютага вынесці смецце і не вярнулася. Пазней яе бачылі ў прыгарадным аўтобусе №343, які ехаў у бок Мінска.

Прыметы зніклай: невысокая, вочы зялёныя, валасы афарбаваныя ў фіялетавы колер. Была апранута ў карычневую куртку да ног, белы бярэт, чырвоную хустку, сінюю спадніцу.

Усіх, хто бачыў зніклую або можа паведаміць інфармацыю пра яе месцазнаходжанне, просяць патэлефанаваць па тэл. 102 або валанцёрамі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» па тэл. 7733.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?