На прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў 1 сакавіка зноў было з чаго пасмяяцца.

«А ты кажаш — звярнуць увагу на культуру. Як яшчэ звярнуць?! Я дрэвы высаджваю ўздоўж дарог, аграгарадкі будую — каб было прыгожа, культурна».

«Я люблю нешта лягчэйшае і прыгажэйшае, чым Рахманінаў».

«Выехаў я ў горы паглядзеў: шапка ляжыць. Ну я яе і адзеў».

«Не разумею, чаму Зянон там па Варшавах сядзіць, хай бы прыехаў на радзіму пасядзеў».

«Што галоўнае для музыкі? Нават не памяшканне — музычны інструмент».

«Я быў гатовы вечарам падпісаць указ аб прызнанні Абхазіі. Ну, прынамсі, я так расейцам сказаў».

«Гэта яшчэ пытанне, каму дастанецца краіна, — нашым дзецям ці таму, каму яна не павінна дастацца».

І яшчэ адна цытата — з пытання рэжысёра Аляксандра Яфрэмава:

«Я не хачу ў чарговы раз пакланіцца Аляксандру Рыгоравічу, хоць ён заслугоўвае гэтага».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?