Ацяпляльны сезон сканчаецца. Днём, у большасці выпадкаў, назіраецца станоўчая тэмпература і яе паніжэнне ноччу, пры гэтым магчыма замярзанне сістэмы ацяплення, якое, як правіла, адбываецца калі катлы эксплуатуюцца з перапынкамі або пры наяўнасці ў неўцяплённых памяшканнях адкрытых участкаў труб.
Як часта даводзіцца чуць:
«Гэта адбудзецца з кім заўгодна, толькі не са мной»
«Па восені ўсё пачысцім»
«А я што, спецыяліст па катлах, цяпло, ну і добра»
«Увесь час было нармальна, чаго туды лезці?»
Так, у ацяпляльным перыядзе 2018/2019, у жылых дамах прыватнага сектара адбыліся выбухі катлоў і узгаранні памяшканняў. Асноўная прычына парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі, а менавіта:
- Адсутнасць вады ў сістэме ацяплення з-за закрытага крана на ўваходзе або на выхадзе з катла.
- Няспраўнасць або адсутнасць кантрольна-вымяральных прыбораў (ахоўнага клапана, манометра і тэрмометра).
- Выкарыстанне самаробных катлоў, не абсталяваных аўтаматыкай бяспекі і кантрольна-вымяральнымі прыборамі.
- Закаркаванне дымавой трубы.
- Невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі.
Пералічваць прычыны можна доўга, але неабходна зразумець адно, што з-за невыканання элементарных патрабаванняў па абслугоўванні катла мы атрымліваем, то пра што доўга шкадуем.
Каб пазбегнуць непрыемных здарэнняў у працэсе эксплуатацыі катлоў неабходна пастаянна кантраляваць іх працу, наяўнасць дастатковай колькасці вады ў сістэме ацяплення і яе цыркуляцыю, пры неабходнасці падсілкоўваць сістэму вадой, перыядычна правяраць спраўнасць ахоўных прылад і кантрольна-вымяральных прыбораў (манометраў, тэрмометраў), стан цеплавой ізаляцыі, абавязкова звяртаць увагу на запорную арматуру.
Не забывайце, што эксплуатацыя бытавых вадагрэйных катлоў патрабуе ўвагі. Каб захаваць, жыццё блізкіх, цяпло і ўтульнасць у доме, неабходна выконваць усе меры бяспекі.





