Падчас выбуховых работ у кар'еры РУВП «Граніт» 15 лютага камень даляцеў да тратуара на вуліцы Ленінскай. Пра гэта паведамілі карыстальнікі мікашэвіцкага пабліка ў сацсетках.
Галоўны інжынер прадпрыемства Валерый Батура ў гутарцы з TUT.BY пацвердзіў, што такі інцыдэнт быў, але падрабязнасці таго, што адбылося, і якія захады РУВП «Граніт» прадпрымае, каб такога не паўтарылася, па тэлефоне паведамляць адмовіўся.
Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Галіна Сыцэвіч дадала, што тратуарная плітка не пашкоджана.





