Сайсай Чжэн і Вікторыя Азаранка. Фота арганізатараў турніру
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і кітаянка Сайсай Чжэн выйшлі ў фінал парнага разраду турніру ў мексіканскім Акапулька, паведамляе БЕЛТА.
Сайсай Чжэн і Вікторыя Азаранка. Фота арганізатараў турніру
Сёння ў паўфінале беларуска-кітайскі дуэт перайграў канадска-амерыканскі тандэм Шэран Фічмэн / Марыя Санчэс — 6:7 (3:7), 6:2, 13:11.
У фінале Вікторыя Азаранка і Сайсай Чжэн сустрэнуцца з амерыкана-мексіканскай парай Дэзірэ Краўчык / Джуліяна Олмас.
Выступаючы ў адзіночным разрадзе, Вікторыя Азаранка дабралася да чвэрцьфіналу, у якім прайграла прадстаўніцы ЗША Сафіі Кенін.
Турнір у Акапулька завершыцца 3 сакавіка.





