2-3 сакавіка ў Гродне будуць паказваць знакаміты фільм «Хронікі Нарніі» па-беларуску.
Паказы адбудуцца а 16:00 у кінатэатры «Космас» (вул. Горкага, 49а) ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom.
Квіткі можна набыць анлайн.
У гэтыя ж дні ў Мінску адбудуцца паказы фільмаў «Хронікі Нарніі» і «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» ў кінатэатры velcom cinema (ГЦ Дана Мол, вул. Пятра Мсціслаўца, 11).
Квіткі на «Хронікі Нарніі» — тут. На «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» — тут.





