presidency.ro

Краіны так званай Бухарэсцкай дзявяткі правялі саміт у славацкім горадзе Кошыцэ. Па выніках саміту была прынята дэкларацыя, у якой гаворыцца пра пагрозу з боку Расіі і геапалітычнае значэнне Крымскага моста, паведамляе РБК са спасылкай на румынскае агенцтва Actmedia.

«Бухарэсцкая дзявятка» была створана ў 2015 годзе на фоне крызісу паміж Расіяй і НАТА. У «Бухарэсцкую дзявятку» уваходзяць посткамуністычныя краіны Усходняй Еўропы — Румынія, Балгарыя, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Польшча, Эстонія, Латвія і Літва. Усе гэтыя краіны, акрамя Чэхіі, на саміце прадстаўлялі прэзідэнты, ад Прагі — спікер парламента. У саміце, які быў прымеркаваны да 70-й гадавіны заснавання НАТА, таксама браў удзел генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.

«Крымскі мост з'яўляецца інструментам рэалізацыі геапалітычных мэтаў Расіі», заявілі лідары Усходняй Еўропы ў дэкларацыі, падпісанай у славацкім Кошыцэ.

«Крымскі мост». VMorozoff / Wikimapia

У выніковай дэкларацыі краіны заявілі і пра важнасць прысутнасці НАТА на прасторы ад Балтыкі да Чорнага мора. «Паўночнаатлантычны альянс павінен быць гатовы да далейшага рэагавання на ўсе пагрозы і выклікі, дзе б яны ні ўзнікалі», — гаворыцца ў дакуменце. У сувязі з гэтым краіны прынялі сумеснае абавязацельства выконваць стандарт НАТА і накіроўваць на абарону не менш за 2% ВУП.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру