У нядзелю, 3 сакавіка, рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва павялічваюцца на 1 капейку, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,45 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,56 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,77 рубля, ДП — 1,56 рубля.
Адзначаецца, што ў лютым 2019 года ў параўнанні з лютым 2018-га ў доларавым эквіваленце цана на нафту для Беларусі павялічылася на 13%, у той час як цэны на паліва выраслі на 9%.





