Мокры снег, галалёдзіца і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 3 сакавіка, паведамілі ў гідраметэацэнтры.

Ноччу па поўначы, а днём і па заходняй палове Беларусі — снег, мокры снег. Днём па захадзе — з дажджом. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны да парывістага, днём парывы будуць дасягаць 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе -2…-8, па ўсходзе ў асобных раёнах — -9…-12. Днём будзе ад 0…+6, па паўднёвым захадзе — да +8.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру