Кіраўнік SpaceX Ілан Маск апублікаваў у сваім твітары відэа запуску прыватнага пілатуемага карабля Dragon-2 (Crew Dragon) да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).
Ракета-носьбіт Falcon 9 стартавала з касмадрома Канаверал у Флорыдзе раніцай 2 сакавіка. У 10:49 (па Мінску) карабель быў выведзены на арбіту, а праз некалькі хвілін ён паспяхова аддзяліўся ад другой ступені ракеты і пачаў самастойны палёт да МКС.
3 сакавіка Dragon-2 мусіць прыстыкаваўся да станцыі, удакладняе РБК.
У першы палёт на арбіту карабель адправіўся ў аўтаматычным рэжыме, без экіпажу. На борце Dragon-2 знаходзіцца манекен у скафандры, якога Маск назваў Рыплі ў гонар гераіні фільма «Чужы». Апаратура, усталяваная на манекене, дасць інфармацыю, наколькі палёт бяспечны для экіпажа.
Манекен Элен Рыплі. Фота SpaceX
У выпадку паспяховага завяршэння місіі SpaceX пратэстуе сістэму аварыйнага спынення палёту, а затым запусціць Dragon-2 у космас ужо з экіпажам.





