Прэсбол
Сістэма розыгрышу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў моцна адрозніваецца ад футбольнай.
Чатыры групы: А, В, С, D. Першыя дзве (Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова (г.зн. БГК) гуляў у А) маюць па восем камандаў, C i D — па шэсць. Групы А і В — самыя моцныя, таму дэлегуюць у плэй-оф па шэсць з васьмі камандаў. З груп С і D у плэй-оф выходзяць па дзве каманды.
Але заняць шостае месца ў групе А — яшчэ тая задача. Тут гулялі «Барселона», «Веспрэм», «Вардар», «Віве», «Рэйн-Некар» — наймацнейшыя каманды Еўропы.
БГК стартаваў на групавой стадыі з дзвюх перамогаў, але потым пацярпеў шэсць паразаў запар, адзін матч звёў унічыю, зноў два матчы прайграў, у выніку апусціўся на сёмае месца.
Затым была перамога і параза.
Усё вырашалася сёння ў апошнім матчы дома з шведскім «Крысціянстадам», у якога БГК выйграў у гасцях у самым першым туры. Сёння — бліскучая перамога берасцейцаў з лікам 32:23 — і каманда ў плэй-оф.
Трэба сказаць, што ў паралельным матчы «Вардар» перамог «Манпелье», не пусціўшы французаў у плэй-оф. Інакш бы за кошт асабістых сустрэч «Манпелье» абышоў бы БГК.
Барселона — 24, Веспрэм — 20, Вардар — 19, Віве, Рэйн-Некар — 14, БГК — 9, Манпелье — 7, Крыястыянстад — 5
Выніковая табліца групы
БГК імя Мяшкова — найлепшая беларуская каманда, неаднаразовы чэмпіён Беларусі, а гандбол у Берасці вельмі папулярны.
Брэсцкае «Дынама» без варыянтаў выйграла ў БАТЭ ў Суперкубку краіны





