28 лютага супрацоўнікі Горацкага РАУС, Мсціслаўскага РАУС і Магілёўскай мытні паблізу в. Старына Горацкага раёна затрымалі сем аўтамашын з яблыкамі.
Як пракаментаваў начальнік УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік Дзмітрый Шчадракоў, кіравалі аўтамабілямі жыхары Расіі, якія спрабавалі вывезці ў Расійскую Федэрацыю яблыкі без адпаведных дакументаў.
1 сакавіка ў Горацкім і Мсціслаўскім раёнах затрыманыя яшчэ 2 аўтамашыны, якія таксама перавозілі яблыкі. Усяго канфіскавана 48 тон яблыкаў агульным коштам 57,6 тысяч рублёў. Матэрыялы перададзеныя ў Магілёўскую мытню для праверкі.
Правапарушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць.





