Як піша выданне, пасля таго як Кім Чэн Ын адмовіўся выканаць патрабаванне, перамовы перапыніліся. Трамп вылецеў у Вашынгтон, а лідэр КНДР застаўся ў В'етнаме ў рамках двухдзённага візіту.

Па дадзеных газеты, гаворка можа ісці аб аб'екце пад назвай «Кангсон», які размешчаны ў прамысловым горадзе Чхаліма за некалькіх кіламетраў ад Пхеньяна. Паведамляецца, што амерыканская разведка ўстанавіла месца знаходжання прадпрыемства на аснове аналізу спадарожнікавых здымкаў.

Як піша Times, у тым, што прычынай датэрміновага завяршэння перамоваў стала менавіта «сакрэтнае прадпрыемства па ўзбагачэнні ўрану», упэўнены былы намеснік пасла КНДР у Вялікабрытаніі Тхэ Ён Хо, які некалькі гадоў таму збег у Сеул. Па словах экс-дыпламата, Трамп у публічных каментарах «вельмі стараўся» схаваць важнасць гэтага завода, каб не паставіць пад пагрозу перспектыву будучых перамоваў з Паўночнай Карэяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?