Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Айцец Фёдар Поўны, настаяцель прыхода Усіх святых у Мінску, у інтэрв'ю Tut.by адказаў на закіды пра ўласны верталёт.

«Вось мой асабісты верталёт, іншага няма. Дарэчы, кіраваць ім не нашмат прасцей, чым сапраўдным», — сказаў святар.

Ён адзначыў, што ў яго ёсць лётная кніжка і допуск да палётаў. «У юнацтве хацеў быць пілотам, нават збіраўся паступаць у лётнае вучылішча ў Чарнігаве, але не склалася. Але навучыўся, часам лётаю. Першы раз паляцеў яшчэ ў канцы 80-х — пачатку 90-х мінулага стагоддзя, калі служыў у прыходзе ў Лейпцыгу ў Германіі», — адзначыў настаяцель.

Протаіерэй таксама распавёў, што некалькі разоў скакаў з парашутам

«Колькі разоў, не лічыў. Пачуццё страху перад скачком у бездань — гэта натуральны стан, ты пераступаеш не толькі праз борт, але і праз асабістыя перажыванні. Што адчуваеш пры падзенні, пры гэтым палёце? Можаце рызыкнуць — і даведаецеся самі, паспрабуйце. Чалавек спрадвеку марыў пра крылы, але скачок — гэта рух усё ж ўніз, да зямлі. А малітва — рух ад зямлі ўверх. Адчуванні падобныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0