У Калінінградзе ахоўнік аднаго з гандлёвых цэнтраў сам яго «замініраваў» дзеля прэміі. Пра гэта паведамляе Life са спасылкай на телеграм-канал Mash.

19-гадовы супрацоўнік ахоўнага прадпрыемства Юра Празднікаў прычапіў тэлефон да пачкі цыгарэт, схаваў яе, выклікаў сілавікоў і паведаміў, што ў будынку бомба.

Аднак высветлілася, што гэта было не выбуховае прыстасаванне. Сам ахоўнік неўзабаве ва ўсім прызнаўся і распавёў, што зрабіў гэта дзеля прыбаўкі да заробку. Цяпер яму пагражае тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0