Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 3 сакавіка прыкладна ў 22.15, паведамляе ДАІ Брэста.

Кіроўца «Фальксвагена-Джэты» рухаўся па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Перад скрыжаваннем ён збіў 20-гадовую дзяўчыну, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. З траўмамі пацярпелую шпіталізавалі ў бальніцу.

Пешаход была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0