Сур'ёзная аварыя адбылася раніцай 4 сакавіка на трасе М5 Мінск — Гомель паблізу Пухавічаў. Пра гэта паведаміў паблік «ЧП Беларусь. Будзь у курсе!».

Першая аварыя адбылася на 66-м км трасы М5 пад Пухавічамі сёння каля 6.40. «Паводле папярэдніх дадзеных, мікрааўтобус, які ехаў у бок Мінска, развярнула ў паласе руху. У яго ўрэзалася фура, кіроўца якой не паспеў спыніцца. Пазней сутыкнулася яшчэ некалькі аўто. У суме ў гэтым ДТЗ 11 машын», — сказаў БелТА афіцыйны прадстаўнік абласной міліцыі Сяргей Чабатароў.

На 62-м км трасы сутыкнуліся яшчэ дзве машыны. А ў раёне 47-га км аўтадарогі адбылося ДТЗ з удзелам аднаго аўто.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма», — адзначыў Сяргей Чабатароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0