Шымашус — злева, фотамантаж Delfi

Шымашус — злева, фотамантаж Delfi

У нядзелю ў Літве прайшоў першы тур муніцыпальных выбараў. Як паказваюць дадзеныя са 150 участкаў (усяго — 151) Вільні, сённяшні мэр горада Рэмігіус Шымашус атрымаў 37,3% галасоў, а былы Артурас Зуокас — 22,7%.

Зуокас быў мэрам Вільні з 2000 па 2007 год, а таксама ў 2011—2015 гадах. 45-гадовы Шымашус кіруе былой сталіцай ВКЛ з 2015 года, а ў 2008—2012 гадах ён быў міністрам юстыцыі Літвы.

На трэцім месцы — лідар Партыі працы Віктар Успаскіх, які атрымаў 10,96% галасоў, на чацвёртым — кандыдат кансерватараў Дайнюс Крэйвіс з 9,06% галасоў, паведамляе Delfi.lt

Выбарчы камітэт Шымашуса лідзіруе і па ліку мандатаў у гарадской радзе — яго прадстаўнікі, па неканчатковых дадзеных, атрымаюць 17 мандатаў у гарсавеце (усяго 51 месца).

На выбарах у муніцыпальную раду трэцяе месца займаюць кансерватары з дзевяццю мандатамі, чацвёртае — кааліцыя Выбарчай акцыі палякаў і Рускага альянсу з шасцю мандатамі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0