Дні адчыненых дзвярэй стартуюць 20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Першым абітурыентаў сустрэне юрыдычны факультэт. Працягнецца знаёмства з універсітэтам 23 сакавіка на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Факультэты прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, гістарычны і Ліцэй БДУ запрашаюць старшакласнікаў 26 сакавіка. На наступны дзень, 27 сакавіка, абітурыентаў чакаюць на механіка-матэматычным факультэце.

Насычаным днём стане 28 сакавіка. Госці змогуць наведаць Юрыдычны каледж і Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла, а таксама факультэты: філасофіі і сацыяльных навук, сацыякультурных камунікацый, даўніверсітэцкай адукацыі, філалагічны, журналістыкі і біялагічны.

На геаграфічным і эканамічным факультэтах будучых студэнтаў чакаюць 29 сакавіка. Міжнародны экалагічны інстытут імя Сахарава таксама гатовы сустрэць абітурыентаў у гэты дзень.

Завершыцца правядзенне Дзён адчыненых дзвярэй 30 сакавіка ў Інстытуце бізнэсу і на факультэтах міжнародных адносін, фізічным і хімічным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0