Фота Юліі Міцкевіч

«Пасля анамальна цёплага лютага ў першыя дні сакавіка чакаецца няўстойлівае надвор'е», — сказалі БелТА ў Белгідрамеце.

У аўторак, 5 сакавіка, у многіх раёнах пройдуць дажджы. Раніцай і днём прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 22 м/с. Уначы — +1—+7, днём — +4-10.

У сераду, 6 сакавіка, ноччу ад мінус 4 да +3, па поўначы - да мінус 6. Днём будзе ад мінус 2 да +5, у паўднёва-заходніх раёнах краіны — +6—8.

У чацвер, 7 сакавіка, раніцай і днём месцамі, у асноўным па поўначы краіны, кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Ноччу ад нуля да мінус 7, днём — +3-10. Па паўднёвым захадзе днём — +11—15.

У пятніцу, 8 сакавіка, днём будзе +6—13 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да +15.

У суботу, 9 сакавіка, днём будзе ад плюс 2 па поўначы да +10 па поўдні краіны.

У нядзелю, 10 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Днём будзе +2—9.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру