Спачатку журналіст «Новага часу», анархіст Мікола Дзядок атрымаў ужо трэці штраф (1275 рублёў) за абрэвіятуру, якую ён размясціў на сваёй старонцы УКантакце (у якой выказваецца негатыўнае стаўленне да міліцыі), а пасля выхаду з будынка Фрунзенскага раёна суда яго затрымалі, піша novychas.by

Затрымлівалі тыя, хто пісаў рапарт па папярэдняй справе, паведаміў Алесь Лагвінец.

Мікола быў гатовы да такога разціцця падзей. «Сабраў бялізну, туалетную паперу, зубную шчотку, мыла, пасту і кніжку. Гатоўнасць да суда 100%», — пісаў ён учора ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0